Мема. Славутасцi
Настольная гульня "Мема. Славутасці" пазнаёміць вас з архітэктурнай спадчынай Беларусі. На картах размешчаныя будынкі розных часоў пабудовы, розных архітэктурных стыляў і прызначэння – ад цэркваў і касцёлаў да вакзалаў і тэатраў.
У гульні ёсць тры варыянты правілаў:
Класічны варыянт гульні, у якім трэба шукаць пары карт з аднолькавымі славутасцямі.
Варыянт гульні "Інфраструктура" дадасць разнастайнасці класічным правілам і зробіць ваш асобнік гульні ўнікальным.
У варыянце "Храналогія" вас чакае камандная гульня, у якой трэба будзе выкласці будынкі ў храналагічнай паслядоўнасці.
Важным дадаткам да гульні з'яўляецца брашура з цікавымі фактамі аб славутасцях.
"Мема. Славутасці" – гэта гульня з серыі "Мема", якая пазнаёміць вас з архітэктурнай спадчынай Беларусі.
Склад гульні:
- 48 картак з унiкальнымi ілюстрацыямі
- Налепкi каб зрабiць гульню ўнiкальнай
- Правілы гульні
- Брашура з цiкавымi фактамi
Характар гульні:
на памяць, пазнавальная, мема, навучальная гульня, у падарунак
Подробнее на сайте igromaster.by










