Начать продавать на Deal.by
Корзина
362 отзыва
ХИТ Мастер | Хобби Игры Творчество
+375 29 399-66-11
+375293996611
+375333996611
+375257996611

Настольная гульня 1514

  • Нет в наличии

39,50 руб.

+375293996611
a1 / viber / telegram / whatsapp
  • +375333996611
    мтс
  • +375257996611
    life
  • +375291996611
    для юридических лиц
  • +375447996611
    оптовый отдел
Настольная гульня 1514
Настольная гульня 1514Нет в наличии
39,50 руб.
+375293996611
a1 / viber / telegram / whatsapp
  • +375333996611
    мтс
  • +375257996611
    life
  • +375291996611
    для юридических лиц
  • +375447996611
    оптовый отдел

Описание

“1514” – эпічная настольная гульня для двух, чатырох ці шасці гульцоў.

Станьце на чале маскоўскай арміі або сілаў Вялікага Княства Літоўскага. Кідайце кубік, перасоўвайце свае войскі, удзельнічайце ў баях і выконвайце загады з картак. Ад вашае тактыкі і ўдачы залежыць, ці здабудуць палкі пяхоты, конніцы і артылерыі жаданую перамогу!

У гульні павінна ўдзельнічаць цотная колькасць чалавек – 2, 4, 6:

  • 2 чалавекі: гульцы ходзяць па чарзе, адным родам войскаў за ход (напрыклад, першы ход гульца №1 – пяхота, другі ход – конніца, трэці ход – артылерыя, пасля зноў пяхота і г.д.).
  • 4 чалавекі: гульцы падзяляюцца на два лагеры – маскоўскае войска і літвінскае войска. У такім варыянце гульні фігуркі “артылерыя” не ўдзельнічаюць, такім чынам адзін гулец кіруе адным родам войскаў. Гульня адбываецца па чарзе (напрыклад, першы ход гульца №1 за маскоўскую пяхоту, другі – гульца №2 за літвінскую пяхоту, трэці ход – гульца №3 за маскоўскую конніцу, чацвёрты ход – гульца №4 за літвінскую конніцу).
  • 6 чалавек: гульцы падзяляюцца на два лагеры – маскоўскае войска і літвінскае войска. Кожны гулец кіруе адным родам войскаў. Гульня адбываецца па чарзе (напрыклад, першы ход гульца №1 за маскоўскую пяхоту, другі – гульца №2 за літвінскую пяхоту, трэці ход – гульца №3 за маскоўскую конніцу, чацвёрты ход – гульца №4 за літвінскую конніцу, пяты ход – гульца №5 за маскоўскую артылерыю, шосты ход – гульца №6 за літвінскую артылерыю).

Ход гульні

У свой ход вы кідаеце кубік і перасоўваеце сваю фігурку на колькасць атрыманых ачкоў. Усе вашыя далейшыя гульнявыя дзеянні залежаць ад таго, у якім месцы поля вы апынуліся. Войскі адной арміі могуць стаяць на адным полі. У выпадку, калі пасля кідання кубіка, вашая фігура апынаецца на адным полі з войскамі суперніка, пачынаецца “Бой” .
Пераможцам лічыцца той, хто першым давядзе да лагера суперніка ўсё сваё войска, з фігурак пяхоты, конніцы і артылерыі.

Афіцыйны сайт гульні — 1514.by

У набор уваходзяць:

  • Гульнявое поле
  • Трыццаць чырвоных картак з загадамі
  • Трыццаць чорных картак з дзеяннямі
  • Тры фігуркі маскоўскіх войскаў
  • Тры фігуркі літвінскіх войскаў
  • Кубік
  • Правілы
  • Пах пораху і жаданне перамогі

Характар гульні

для кампаніі сяброў, ваенная, стратэгічная, гістарычная, з кубікам, з полем



Подробнее на сайте igromaster.by

Характеристики

Пользовательские характеристики
Возраст игроков6+
Время игры40+
Количество игроков2-6

Информация для заказа

  • Цена: 39,50 руб.